Наваполацак: Андрэй Зуеў адбыў 7 сутак за кратамі і выйшаў на волю
Актывіст «Народнай Грамады» і бацька 4-х дзяцей Андрэй Зуеў 15 траўня быў вызвалены з-за кратаў наваполацкага цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП). Ён быў пакараны судом на 7 сутак арышту за ўдзел у «стрыме» Ціханоўскага. Каля наваполацкага ЦІПу позьнім вечарам яго сустракалі жонка, паплечнікі і журналісты, але міліцыя цішком вывезла актывіста за тэрыторыю цэнтру.
Пастаўская міліцыя распачала адміністрацыйны працэс у дачыненьні да Ганны Федаронак
Пасьля затрыманьня вядомага блогера Сяргея Ціханоўскага і цэлага шэрагу ягоных прыхільнікаў перасьлед грамадзянаў з актыўнай грамадзянскай пазыцыяй працягваецца ва ўсёй краіне. Гэтак, у Паставах распачаты адміністрацыйны працэс у дачыненьні да хатняй гаспадыні з Варапаева Ганны Федаронак.
Аляксандар Ільінец выйшаў на волю пасьля 5 сутак, праведзеных за кратамі ІЧУ
Віцебскі актывіст Аляксандар Ільінец быў пакараны 5 суткамі адміністрацыйнага арышту за ўдзел у «кармленьні галубоў», якое суд палічыў «несанкцыянаваным пікетаваньнем» (арт 23.34 КаАП). 13 траўня Аляксандар Ільінец быў вызвалены з-пад арышту і выйшаў на волю.
Аршанку Алену Мірашнічэнка аштрафавалі на 675 рублёў за сустрэчу з блогерам Ціханоўскім
Вядомую ў Воршы абаронцу жывёл Алену Мірашнічэнка аштрафавалі на 675 рублёў за ўдзел у стрыме Сяргея Ціханоўскага, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя. Сустрэча адбылася 18 сакавіка, і амаль праз два месяцы аршанская міліцыя раптам пра яе «успомніла».
За ўдзел у стрыме Ціханоўскага затрыманы палкоўнік расейскай паліцыі ў адстаўцы
У вёсцы Прусы Пастаўскага раёна 8 траўня за ўдзел у стрыме Ціханоўскага затрымалі 49-гадовага Андрэя Новікава – былога супрацоўніка МУС РФ. Мужчыну адвезьлі ў Паставы і пасьля складаньня пратаколу паводле арт. 23.34 КаАП зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Пра гэта паведаміла жонка затрыманага Вольга.