Актывіст Леанід Аўтухоў выйшаў на волю пасьля 10 сутак адміністрацыйнага арышту
Рашэньнем Гарадоцкага раённага суду Леанід Аўтухоў быў асуджаны на дзесяць сутак адміністрацыйнага арышту. Актывіст быў абвінавачаны ў дробным хуліганстве (ч.1, арт.17.2 КаАП) за спробу даведацца пра вынікі галасаваньня ў раённай выбарчай камісіі. 20 жніўня ён быў вызвалены.
Віцябляне абскарджваюць “суткі”. Разгляды скаргаў – 24 жніўня
17 жніўня болей як дзесяць грамадзянаў Віцебску, беспадстаўна затрыманыя ўвечары апошняга дня галасаваньня, падалі ў суд Першамайскага раёну скаргі на судовыя рашэньні. Людзі атрымалі ад 10 да 15 содняў адміністрацыйнага арышту, але ў мінулую пятніцу без адбыцьця ўсяго прызначанага тэрміну былі нечакана вызваленыя. Падамо некалькі гісторый.
«У мяне скралі прэзыдэнта». Жыхарку Гарадку будуць судзіць за фота ў Instagram
24 ліпеня на жыхарку Гарадку міліцыянты склалі пратакол за тое, што яна разьмясьціла ў Instagram-stories фотаздымак, на якім трымае аркуш з надпісам «У мяне скралі прэзыдэнта». Жанчыну вінавацяць у правядзеньні несанкцыянаванага пікетаваньня (ч.1 арт. 23.34 КаАП).
У чатырох карыстальнікаў чату «Браслав для жизни» адабралі тэлефоны і кампутары
8 чэрвеня ў карыстальнікаў Тэлеграм-чату «Браслаў для жыцьця» прайшлі вобшукі. Увечары стала вядома, што ў выніку ператрусаў былі канфіскаваныя мабільныя тэлефоны і кампутары ў чатырох удзельнікаў чату. Паводле былога адміністратара рэсурсу Канстанціна Далецкага, канфіскацыі адбываліся ў межах адміністрацыйнай справы аб паклёпе на ўчастковага міліцыянта (арт. 9.2 КаАП).
«Пасадзім цябе потым». Актывіста Ўладзімера Кійко нечакана вызвалілі зь ІЧУ
Каардынатар ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай у Віцебску Ўладзімер Кійко 7 чэрвеня быў пакараны за ўдзел у «ланцугу салідарнасьці» на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Але за кратамі ў ізалятары часовага ўтрыманьня (ІЧУ) правёў толькі суткі і быў вызвалены без тлумачэньняў прычын.