Актывіст Алесь Круткін выйшаў на волю зь віцебскага ІЧУ пасьля 45 сутак арышту
Полацкага актывіста і блогера Алеся Круткіна вызвалілі 12 сакавіка зь віцебскага ізалятара часовага ўтрыманьня (ІЧУ), дзе ён адбываў тры адміністрацыйныя арышты запар – 45 сутак агулам. Перад тым як вызваліць канчаткова, Круткіна адвезьлі ў Чыгуначны РАУС Віцебска для прафіляктычнай размовы.
Алеся Круткіна вызваляць 12 сакавіка. Ад галадоўкі ён адмовіўся
Полацкага актывіста і блогера Алеся Круткіна мусяць вызваліць зь віцебскага ізалятара часовага ўтрыманьня (ІЧУ) 12 сакавіка. Пра гэта «Віцебскай Вясьне» паведаміла маці Алеся, якая ў панядзелак 2 сакавіка перадала сыну харчовую перадачу. У які дакладна час выпусьцяць Алеся, пакуль невядома.
Беларускія блогеры патрабуюць неадкладнага вызваленьня Алеся Круткіна
Вядомыя беларускія блогеры апублікавалі ў сеціве зварот у падтрымку актывіста Алеся Круткіна, які адбывае зараз адміністрацыйны арышт у Віцебску. У звароце патрабуюць ад уладаў спыніць неабгрунтаваны ціск на незалежных блогераў і журналістаў і неадкладна вызваліць Алеся Круткіна.
Алеся Круткіна пасьля 30 сутак арышту ня вызвалілі – прысудзілі яшчэ 15 сутак у Лепелі
26 лютага на волю зь віцебскага ІЧУ пасьля 30 сутак арышту павінен быў выйсьці полацкі актывіст Алесь Круткін, але яго ня вызвалілі. Паводле інфармацыі, атрыманай ад начальніка ізалятару, Круткіна яшчэ ў першай палове дня адвезьлі ў Лепельскі РАУС для складаньня чарговага адміністрацыйнага пратаколу.
«За косьці для судзьдзі». Блогер Дуброўскіх расказаў, за што адседзеў 15 сутак
У суботу 1 лютага віцебскі блогер Аляксандар Дуброўскіх быў вызвалены зь ізалятару часовага ўтрыманьня (ІЧУ), дзе адбываў 15 сутак. Ужо на волі, ён расказаў, што «суткамі» яго пакаралі за вядро з касьцямі, якое ён кінуў пад ногі судзьдзі Белавуса ў ягоным жа кабінэце. За некалькі дзён да гэтага менавіта Белавус аштрафаваў блогера на 30 б.в. за ўдзел у менскіх акцыях супраць інтэграцыі.