Андрэя Гайдукова прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці за вывешваньне расьцяжкі
2 траўня ў будынку Наваполацкага гарадзкога аддзелу ўнутраных справаў адбыўся разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэньні, па выніках якога Андрэю Гайдукову быў прысуджаны штраф.
Віцебскі РАУС пра катаваньні: Імітаваў прыёмы барацьбы і падаў на падлогу
У Праваабарончы цэнтар «Вясна» зьвярнуўся студэнт УА «Віцебская дзяржаўная акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны» Павал Расьлякоў, які падчас вуснага апытаньня па факце крадзяжу маёмасьці быў зьбіты апэратыўнымі супрацоўнікамі ў аддзеле ўнутранных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебску. Ва ўзбуджэньні крымінальнай справы і прыцягненьні да адказнасьці супрацоўнікаў АУС па выніках праверкі гэтага факту заяўніку было адмоўлена.
Мінімальны штраф як падарунак да Новага году
У перадпачатку Новага году, 31 сьнежня, у Наваполацкай міліцыі адбыўся адміністрацыйны працэс паводле абвінавачаньня Андрэя Гайдукова ў парушэньні правілаў добраўпарадкаваньня населеных пунктаў. Намесьнік начальніка ГАУС – начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Ўладзімер Быкаў, разгледзеўшы матэрыялы справы, наклаў на Андрэя штраф у памеры 360 тысяч рублёў.
У Наваполацку – чарговыя штрафы за вывешаны ў сквэры бел-чырвона-белы сьцяг з надпісам «БХД»
У Наваполацку працягваюць штрафаваць за вывешаны 19 траўня сьцяг. Усьлед за сябрам аргкамітэту БХД Дзьмітрыем Дзякавым, пакараным «па гарачых сьлядох» 20-цю базавымі велічынямі, праз 2 дні штраф у 10 базавых быў накладзены на студэнтку Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, якая пажадала застацца невядомай. Апошняя пастанова аб штрафе была вынесеная 26 траўня. Згодна зь ёй, 10 базавых велічынь у даход дзяржавы мусіць заплаціць Яўген Бялянка, гулец гандбольнага клюбу імя Лёвіна.
На Леаніда Аўтухова склалі пратакол за парушэньне Закону аб СМІ
“Мяне вінавацяць у тым, што была перавышаная колькасьць асобнікаў партыйнага бюлетэня “Магістрат”, які мы раздавалі 22 сакавіка. Але тыя асобнікі ніхто пры нас не лічыў, і адкуль узялася выніковая лічба, мне невядома. Акрамя гэтага, на сёньняшні дзень усе асобнікі мусілі быць зьнішчаныя. Аднак – не, яны фігуруюць у маёй новай адміністрацыйнай справе”, - гаворыць старшыня Віцебскай абласной арганізацыі партыі БНФ.