Віцебскую блогерку аштрафавалі на 345 рублёў за акцыю 25 сакавіка
Вользе Жураўскай так і не ўдалося пераканаць судзьдзю, што яна ня брала ўдзелу ў акцыі, а толькі здымала відэа для свайго каналу. Суд пастанавіў пакараць блогерку штрафам у памеры 15 базавых велічынь.
У Полацку судзілі актывістаў, затрыманых перад акцыямі 25 і 26 сакавіка
У Віцебску 27 сакавіка асудзілі адзінаццаць чалавек
У панядзелак, 27 сакавіка, у Віцебску прайшлі судовыя працэсы над людзьмі, якія былі затрыманыя напярэдадні, 25 і 26 сакавіка, падчас масавых акцыяў, што праходзілі ў горадзе.
- Віцебск
- Кастрычніцкі раён
- штраф
- адміністрацыйны арышт
- журналісты
- праваабаронцы
- Аліна Сільчанка
- Ганна Сьцяпура
- Кастусь Мардзьвінцаў
- Леанід Аўтухоў
- Хрыстафор Жаляпаў
- Арцём Сізінцаў
- Уладзь Камароўскі
- Вікторыя Гром
- Уладзімер Царыкаў
- Тацяна Жураўкова
- Іна Грабоўская
- Сяргей Будрэвіч
- Валянціна Міхасёва
- Ірына Трацьцякова
- Алеся Жарыкава
- Ігар Макарэвіч
- артыкул 23 34 КаАП
Віцебск: Штрафы за «Марш недармаедаў»
21 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёну разглядаліся адміністрацыйныя справы ў дачыненьні да дваіх удзельнікаў акцыі пратэсту, якая адбылася ў Віцебску 26 лютага. Вынік разгляду: 50 базавых велічынь (1150 рублёў) штрафу Тацяне Севярынец, і 30 базавых (690 рублёў) – Кірылу Татарэвічу.
За аршанскі «Марш недармаедаў» асуджаны яшчэ адзін удзельнік
12-цю суткамі адміністрацыйнага арышту пакараны Аляксандар Булаўка. 12 сакавіка, падчас мітынгу на цэнтральнай плошчы Воршы, ён падняў сьцяг прафсаюзу РЭП, а потым на чале калёны прайшоў з гэтым сьцягам да райвыканкаму.