Абедзьве акцыі мяркуецца правесьці ў месцах, адведзеных рашэньнем Віцебскага гарвыканкаму пад масавыя мерапрыемствы. Паводле слоў арганізатараў, у імпрэзах, заплянаваных на 27 ліпеня, возьмуць удзел да 60-ці чалавек.
Серада, 17 Ліпень 2013
Апазыцыя плянуе адзначыць 27 ліпеня масавымі акцыямі
Актывісты апазыцыйных партыяў падалі ў раённыя адміністрацыі Віцебску заявы на правядзеньне масавых мерапрыемстваў. У адміністрацыю Чыгуначнага раёну зьвярнуўся абласны кіраўнік партыі БНФ Леанід Аўтухоў, які заявіў пра правядзеньне мітынгу, прысьвечанага 22-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. А сябра КХП-БНФ Ян Дзяржаўцаў хоча зладзіць у Кастрычніцкім раёне пікет, мэта якога – давесьці да ведама грамадзян інфармацыю пра небясьпеку, якую нясе для незалежнасьці Беларусі разьмяшчэньне на тэрыторыі краіны расейскіх ваенных баз.
Апублікавана ў
Акцыі
Тэгі: