“Мы, ніжэйпадпісаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, выступаем за тое, каб рэспубліканскі і мясцовы бюджэты і справаздачы аб іх выкарыстаньні перад прыняцьцем у абавязковым парадку:
- падлягалі апублікаваньню ў друку і на афіцыйных сайтах выканаўчых ворганаў улады;
- праходзілі працэдуру грамадзкага абмеркаваньня”, - гаворыцца ў звароце.
Вось як пракамэнтаваў сытуацыю адзін з ініцыятараў кампаніі: “Ёсьць розныя меркаваньні наконт таго, ці цікавіць людзей бюджэт свайго рэгіёну. Актывісты “Гавары праўду” зьвярнуліся да жыхароў Віцебску з пытаньнем - ці лічаць яны, што бюджэт рэгіёну павінен праходзіць працэдуру грамадзкага абмеркаваньня. Месьцічы хочуць ведаць, колькі накіравана на рамонт дамоў, дарогаў, на ўтрыманьне саміх выканкамаў. Высьветлілася, што абсалютная большасьць выступаюць за тое, каб справаздача аб выкарыстаньні мясцовага бюджэту публікавалася ў друку і на афіцыйных сайтах выканкамаў”.
Крыніца: "Гавары праўду"