Гэта была ўжо другая акцыя, зладжаная Кузьмянковым. Раней, 14 траўня, яго аштрафавалі за аналягічны пікет на 20 базавых велічыняў (490 рублёў).
Цяперашнім разам Рамана зноў затрымалі. Але ў той самы дзень суд не адбыўся – яго адправілі на судова-псыхіятрычную экспэртызу.
У аўторак, 29 траўня, Рамана Кузьмянкова прызналі псыхічна здаровым, і суд асудзіў яго на 22 базавыя велічыні (539 рублёў).
Паводле spring96.org