«Падробныя» жыроўкі ад «Гавары праўду» зьявіліся ў паштовых скрынках віцебчукоў
Жыхары Віцебску пачалі знаходзіць у сваіх паштовых скрынях дзіўныя «жыроўкі» - яны зьмяшчаюць астранамічныя сумы камунальных плацяжоў і папярэджаньні пра рост коштаў з 1 студзеня 2014 году на розныя паслугі. Калі перавярнуць «жыроўку», то аказваецца, што гэта перадвыбарчая ўлётка грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду».
Пікету ў памяць разгону Плошчы ў Віцебску ня будзе?
Улады забаранілі правядзеньне ў Віцебску пікету 19 сьнежня – у 3-ю гадавіну разгону мірнай акцыі ў апошні дзень прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Заяўку на правядзеньне мерапрыемства падаваў мясцовы палітычны актывіст Аляксандар Кірылаў. Мерапрыемства павінна было пачацца ў 20:00 (з гэтага моманту ЦВК пачаў падлік галасоў выбаршчыкаў) і скончыцца а 20:30 (у гэты час Някляеву праламалі галаву, а астатніх кандыдатаў пачалі арыштоўваць, не дачакаўшыся вынікаў падліку галасоў).
Улады зноў забаранілі акцыі КХП-БНФ
Віцебскія актывісты КХП-БНФ ізноў не змаглі зладзіць пікеты з-за забароны іх правядзеньня мясцовымі ўладамі. Адказы, атрыманыя заяўнікамі з адміністрацыяў Першамайскага і Кастрычніцкага раёнаў Віцебску напісаныя бы пад капірку: акцыі забароненыя, бо арганізатары не заключылі дамоваў на іх абслугоўваньне з камунальнікамі, мэдыкамі і міліцыянтамі. Такая прычына забароны мерапрыемстваў апазыцыі – стандартная ў Віцебску.
Жыхары вёскі на Глыбоччыне змагаюцца за захаваньне школы
Пад пагрозай закрыцьця апынулася школа ў вёсцы Верхняе, якая сёлета адзначыла 50-гадовы юбілей. У школе засталося 30 вучняў. Але моладзі ня будзе зусім, калі школу закрыюць, лічаць вяскоўцы.
Імпэрыя наступае?
Незвычайную для Воршы акцыю зладзілі некалькі невядомых маладых людзей у цэнтры гораду. Трое хлопцаў стаялі на скрыжаваньні каля плошчы Цэнтральнай і ў той момант, калі аўтамабілі спыняліся на чырвонае сьвятло, раздавалі аўтамабілістам расейскія сьцягі.