«Адпаведныя лісты мы ўжо накіравалі ў адрас выканаўчых камітэтаў гэтых гарадоў» - заявіў украінскі кіраўнік горада.
Таксама Сінкевіч абгрунтаваў сваё рашэнне: «Ва ўмовах, калі Беларусь не проста падтрымлівае расейскую вайну супраць нашай краіны, але дае войскам РФ сваю тэрыторыю для назапашвання ваеннай тэхнікі і абстрэлаў украінскіх гарадоў балістычнымі і крылатымі ракетамі, ніякага супрацоўніцтва паміж намі не можа быць».
На думку Аляксандра Фёдаравіча, "з тымі, хто стварыў вакол сябе злачынны аўтарытарны свет, нам не па дарозе", таму што ўкраінцы цэняць сваю свабоду і ўжо 8 гадоў плацяць за яе звышвысокую цану - жыццямі ўкраінцаў.
"Беларускі народ, ты абавязкова здабудзеш сваю незалежнасць! Твой час прыйдзе, і мы пабудуем новыя партнёрскія адносіны", - дадаў мэр Мікалаева.
Міхаіл Пісараў