"Курган дружбы" які быў узведзены ў 1959 годзе на стыку межаў Беларусі, Расіі і Латвіі ў памяць аб партызанах гэтых краін. На мемарыяльнай пліце быў такі надпіс: "Тут 10 мая 1942 года пачаў сваю партызанскую дзейнасць слаўны сын латышскага народа Герой Савецкага Саюза Імант Судмаліс". За яго галаву немцы прапанавалі ўзнагароду ў 30 тысяч марак. Змаглі арыштаваць і пакараць смерцю ў Рызе ў траўні 1944 года.
Выконваючы рашэнні ўрада краіны 28 кастрычніка мясцовыя ўлады дэмантавалі частку савецкага помніка "Курган Дружбы", які знаходзіўся на іх тэрыторыі нягледзячы на тое, што мясцовае рускамоўнае насельніцтва было супраць яго зносу.
Пры дэмантажы беларуская і расійская часткі манумента не пацярпелі.
Віталь Кажух