Інвестыцыі ў Віцебскую вобласць з-за мяжы
За студзень - верасень 2022 года ў рэальны сектар эканомікі замежныя інвестары ўклалі 121,9 млн. долараў ЗША інвестыцый. Асноўнымі інвестарамі арганізацый вобласці былі суб'екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі (62,9% ад усіх інвестыцый), Кіпра (11,4%), Эстоніі (6,3%), Аўстрыі (4,3%) і Латвіі (3,8%). Паступленне прамых замежных інвестыцый склала 86,8 млн. долараў ЗША, або 71,2% ад усіх замежных інвестыцый.
Інвестыцыі з Віцебскай вобласці за мяжу
За дзевяць месяцаў 2022 года арганізацыямі вобласці накіравана за мяжу інвестыцый на суму 101,6 млн. долараў ЗША. Значныя аб'ёмы інвестыцый арганізацыямі вобласці былі накіраваны суб'ектам гаспадарання Расіі (83 працэнты ад усіх накіраваных інвестыцый), Кіпра (5 працэнтаў), Польшчы (4,3 працэнта) і Ізраіля (3,3 працэнта). На долю прамых інвестыцый прыпадала 48,8 працэнта ўсіх накіраваных інвестыцый за мяжу.
Эксперты адзначаюць, што залежнасць ад інвестыцыйных паводзінаў Расіі, гэта вельмі рызыкоўная палітыка для развіцця эканомікі Віцебскай вобласці. Бо рана ці позна ў выніку эканамічных санкцый расійская эканоміка апынецца ў глыбокім крызісе. І гэта стане прычынай абрушэння інвестыцыйных праграм у Віцебскім рэгіёне.
Алег Кунін