Паводле камітэта, асаблівым попытам у Кітаі карыстаецца тавары харчавання і сельскагаспадарчая сыравіна. Гэта мяса птушкі, малочная сыроватка, сухія сняданкі, кандытарскія вырабы, ільновалакно. Акрамя іншага, у Кітай Віцебская вобласць пастаўляе прысадкі да змазачных алеяў, вырабы дрэваапрацоўкі, шкловалакно, фітынгі і льнотканіны.
Сёння экспарт у Кітай па Віцебскай вобласці, як сцвярджаюць улады, узрос амаль ў два разы, усяго прадалі прадукцыі на 50 мільёнаў даляраў.
Але ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама скардзяцца на тое, што пандэмія аказала негатыўны ўплыў на міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, і для іх вельмі важна не толькі аднавіць кантакты, але і выйсці на новы ўзровень адносін. Яны звяртаюць увагу на тое, што ў Кітаі знятыя каранцінныя абмежаванні, таму мясцовых партнёраў з правінцый, з якімі ў іх заключаныя дамовы аб развіцці так званых пабрацімскіх сувязяў, запрасілі для ўдзелу ў мерапрыемствах XI Міжнароднага эканамічнага форуму "Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы" з мэтай наладжвання далейшых кантактаў.
Гэты форум мае адбыцца ў Віцебску з 18 па 19 траўня ў летнім амфітэатры. Віцебскія ўлады чакаюць дэлегацыі з правінцый Гуйчжоу, Гуаньджоў, Хэйлунцзян, Цзянсу, Ціндао, Шаньдун, Чжэнцзян.
Сяргей Азёрны