Адкрыў канферэнцыю намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі і нагадаў прысутным, што 2 траўня 2023 года Міністэрства юстыцыі зарэгістравана гэтую партыю.
13 траўня 2023 года на пасяджэнні рады партыі было дадзенае ўказанне аб стварэнні структур ва ўсіх раёнах Беларусі.
У раду шаркаўшчынскага раённага аддзялення партыі ўвайшлі 9 чалавек. Старшынёй рады Шаркаўшчынскага раённага аддзялення Віцебскай вобласці партыі «Белая Русь» абралі начальнікі аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людмілу Стому. А яе намеснікамі сталі старшыня Лужкоўскага сельскага Савета дэпутатаў Таццяна Краснадубская і дырэктар сярэдняй школы №1 Ірына Рымдзёнок.
Як выказалася Людміла Стома, перад членамі партыі стаіць галоўная задача - кансалідаваць беларускае грамадства. “Нашы намаганні павінны быць накіраваны на мір і стварэнне”, - падагульніла ідэолаг.
Толькі вось, як заўжды бывае ў Беларусі, словы чыноўнікаў і ідэолагаў разыходзяцца са справай. Бо ўсім вядома, у якім стане зараз знаходзіцца грамадства ў Беларусі і які мір навіс над нашай краінай.
Лідзія Шылава