Так, паводле звестак УУС аблвыканкама, сёлета ў Віцебскім рэгіёне зафіксавана звыш 700 кіберзлачынстваў, ахвярамі якіх сталі больш за 960 чалавек, з якіх 21 прыпадае на юнакоў і дзяўчат. Даверлівыя грамадзяне пазбавіліся больш за 970 тыс. рублёў.
Апошнімі ахвярамі махляроў сталі рабочы з Оршы, які пазбавіўся13 тыс. руб., пасля таго як ён паразмаўляў з ілжэміліцыянерам і настаўніца з Глыбокага, якая аддала злачынцам 8 тыс. руб.
Тамара Акунёва