Партнёрамі Браслаўшчыны сталі гарады Цзінчжоў (Кітай), муніцыпалітэтам Рандаца (Італія) і Сартавальскае гарадское паселішча (Карэлія, Расея).
Кіраўнік Браслаўскага раёна Вячаслаў Грышчанка адзначыў, што яны адкрытыя для ўсебаковага супрацоўніцтва і для іх найбольш перспектыўным напрамкам з'яўляецца турызм.
«Мы зацікаўленыя ў развіцці культурнага, аздараўленчага і экалагічнага турызму. У рэгіёне створаны ўсе ўмовы для паспяховага вядзення бізнесу па гэтых напрамках, распрацаваны шэраг актуальных інвестпрапаноў. Мы таксама гатовы разгледзець інвестыцыйныя ідэі нашых новых партнёраў», - паведаміў старшыня райвыканкама.
Ён таксама выказаў надзею, што падпісанне адпаведных дамоваў стане пляцоўкай для развіцця сацыяльнай і эканамічнай сфер рэгіёнаў, прыцягнення інвестыцый, умацавання сяброўства паміж народамі.
Змест дамоваў ахоплівае прасоўванне ўзаемных інтарэсаў у самых розных сферах - ад адукацыі і спорту да эканомікі і навукі. Бакі ўзялі на сябе абавязацельствы заахвочваць і развіваць культурны абмен, умацоўваць партнёрства ў сферы медыцыны, усяляк садзейнічаць пашырэнню супрацоўніцтва. Падкрэсліваецца, што ўзаемаадносіны рэгіёнаў будуць развівацца на прынцыпах роўнасці і ўзаемнай выгады.
Калі супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расеі і Кітая зараз зразумелае, але як жа на цяперашнім фоне выглядае супрацоўніцтва з еўрапейскай краінай - Італіяй? Праўладныя прапагандысты, у тым ліку і рэгіянальныя, часта сваёй рыторыкай падкрэсліваюць, што ў еўрапейскіх краінах жыве разбэшчанае насельніцтва, якое дэмаралізуецца ды ўвогуле там цяжкое жыццё і матэрыяльнае становішча ў людзей і г.д.
Ці ўсё ж зараз нестабільная эканамічная сітуацыя ні ў іх, а ў нас і так патрэбныя інвестыцыі?
Міхась Лобаў