Сярод гэтых асоб былі тыя, хто злоўжывае алкаголем, сямейныя скандалісты, якія нядаўна вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі. Таксама лепельскія ўлады ў гэты спіс уключылі грамадзян, якіх прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюджванне так званай “экстрэмісцкай інфармацыі”. Мясцовая раёнка піша, што ў рамках прафілактычных гутарак ім было нагадана аб важнасці захавання закона, нормаў маралі і этыкі, а таксама аб наступствах іх дзеянняў для грамадства і для саміх сябе.
Улады лічаць, што такія меры, як прафілактычныя гутаркі, дапамагаюць папярэдзіць магчымыя правапарушэнні і садзейнічаюць фармаванню правільных каштоўнасцяў у грамадстве. Яны думаюць, што дзякуючы такому ўзаемадзеянню з парушальнікамі, ёсць шанец на іх рэабілітацыю і вяртанне ў грамадства як паўнацэнных грамадзян.
А паняцце “паўнацэнныя грамадзяне” яны, відаць, трактуюць такім чынам – гэта тыя, хто згодны з бязмежжам, беззаконнем, гвалтам і здзекамі над сваімі ж грамадзянамі. Сапраўды, скалечаная нацыя, людская псіхіка, мараль.
Ірына Ёлкіна