Калі на зважаць на блытаніну ў антрапалагічных і сацыяльных тэрмінаў, на «круглым стале» вялося пра ідэалагічныя рэчы. Паводле Дзмітрыя Мезенцава, у 1990-я гады беларусы і расейцы ўспрынялі як каштоўнасныя арыенціры памкненне да камфорту, павагу да прыватнай уласнасці і права. Цяпер, на яго думку, трэба акцэнтаваць увагу на гісторыю развіцця дзяржавы і выкананне грамадзянскага абавязку. Бо ў гэтых накірунках ён бачыць недапрацоўкі.
Увогуле фестываль «Славянскі базар у Віцебску» ужо даўно ператварыўся з музычнага свята ў палітызаванае мерапрыемства, дзе прадстаўнікі Саюзнай дзяржавы ўпарта схіляюць Беларусь у расейскі бок. Што праўда, прадстаўнікі дзяржаўных беларускіх уладаў ужо даўно гатовы і «схіляцца» і «нахіляцца»: намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Анатоль Ліневіч, прыкладам, заявіў, што без расейскіх артыстаў рэжысераў і мастакоў, а таксама журналістаў, фестываль увогуле б не адбыўся.
На «Славянскім базары» быў заўважаны і прыклад відавочнай «інтэграцыі». Па даўняй традыцыі, свае рэгіёны на фэсце прадстаўляюць так званыя раённыя «падворкі». Сёлета «падворак» памежнага Гарадоцкага раёну быў супольны з Усвяцкім раёнам Пскоўшчыны. Удзельнікі дэманстравалі і сяброўскія сувязі, і агульнае мінулае беларуска-расейскага памежжа.
Станіслаў Іваноўскі