Панядзелак, 17 Ліпень 2023

Прычына крадзяжоў з аб'ектаў аграпрамысловага комплексу на Лепельшчыне – нізкая ахова гэтых аб’ектаў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Як піша лепельская раёнка, асноўнай прычынай крадзяжоў у сферы АПК з'яўляецца вельмі нізкая арганізацыя аховы гэтых аб'ектаў.

У шэрагу сельскагаспадарчых арганізацый ахова аб'ектаў не ажыццяўляецца. Адсутнічае належны кантроль кіраўніцтва за працай вартаўнікоў і падборам кандыдатаў на матэрыяльна - адказныя пасады.

 Востра стаіць пытанне аб абсталяванні памяшканняў сельскагаспадарчых арганізацый запорнымі ўстройствамі, а таксама забеспячэнне аб'ектаў і прылеглай тэрыторыі дастатковым асвятленнем, што павінна выключыць свабодны доступ злачынцаў да аб'ектаў замаху.

 Як зазначаюць у Аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Лепельскага райвыканкама, факты крадзяжоў цягнуць як крымінальную, так і адміністрацыйную адказнасць, у залежнасці ад сумы нанесенай шкоды. За дзеянні, якія крымінальна караюцца, прадугледжана адказнасць у выглядзе грамадскіх работ, штрафу, папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту, або абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін.

 У перыяд правядзення пасяўной і пачаткам уборачнай, нарыхтоўчай кампаній 2023 года на тэрыторыі Лепельскага раёна выяўлена 10 фактаў крадзяжу тавараматэрыяльных каштоўнасцей з аб'ектаў АПК. Вінаватыя прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 11.1 КаАП (дробны крадзеж).

Немалаважным пытаннем лепельскія міліцыянты лічаць крадзеж гаруча-змазачных матэрыялаў. Яны адзначыць, што артыкулам 13.23 КаАП  (незаконны абарот нафтавага вадкага паліва), а менавіта частка 3 артыкула 13.23 КаАП прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за набыццё, захоўванне, выкарыстанне або рэалізацыю фізічнымі асобамі афарбаванага нафтавага паліва, якое пастаўляецца ў арганізацыі, якія выконваюць работы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі. За гэта прадугледжаны штраф памерам ад 10 да 50 базавых велічыняў.

З мэтай папярэджання крадзяжоў маёмасці ў сельскагаспадарчых арганізацыях, прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў, па ўмацаванні працоўнай і транспартнай дысцыпліны, па прафілактыцы п'янства,

алкагалізму, лепельскія міліцыянты праводзяцца праверкі вартаўнічай аховы, манітораць аб'екты АПК у вячэрні і начны час сумесна з суб'ектамі.

У шэрагу выпадкаў міліцыянты ўстанавілі, што якія-небудзь мерапрыемствы па ўхіленні недахопаў не праводзіліся. У сувязі з чым, за непрыняцце мер па ўстараненні недахопаў адносна службовых асоб сельгаспрадпрыемстваў прымяняецца такая мера пакарання, як прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 25.3 КаАП, за што прадугледжана адміністрацыйная адказнасць  памерам да 10 базавых велічынь.

 Паводле лепельскіх міліцыянтаў яны спрабуюць дастукацца да кіраўнікоў гаспадарак, адкрыць ім вочы, пераканаць у тым, што недахопы тэхнічнай умацаванасці і парушэнні працоўнай дысцыпліны, прыводзяць да крадзяжоў з прычыненнем значнай матэрыяльнай шкоды.

Таксама яны раяць кіраўнікам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў прыняць неадкладныя меры і ўсімі магчымымі спосабамі забяспечыць захаванасць маёмасці.

Сяргей Корж