У прыватнасці, жыхарцы аграгарадка Крулеўшчына, якая жадае змантаваць у доме электраацяпленне, Віктар Каранкевіч патлумачыў, што гэты населены пункт газіфікаваны.
- Задача, якая пастаўлена кіраўніком дзяржавы, - стварэнне больш камфортных умоў пражывання грамадзян,у першую чаргу - у сельскай мясцовасці, - падкрэсліў міністр. - Гэты напрамак ажыццяўляецца двума спосабамі: газіфікацыя населеных пунктаў і будаўніцтва і рэканструкцыя электрычных сетак - там, дзе няма газаправоду, і там, дзе няма магчымасці ў людзей атрымаць цэнтралізаванае ацяпленне. У аграгарадку ўжо былі зрасходаваны бюджэтныя сродкі для будаўніцтва газаправоду – 70 працэнтаў расходаў узяла на сябе дзяржава і толькі 30 працэнтаў фінансавання ўклалі грамадзяне. Таму раю аддаць прыярытэт газу.
А вось жыхарам аграгарадка Замасточча Бягомльскага сельсавета міністр энергетыкі паабяцаў, што тэхнічная магчымасць на падключэнне да электрычных сетак для ацяплення дамоў у іх з'явіцца, але толькі напрыканцы 2024 года.
Ягор Анін