Сапраўды, у Віцебскай вобласці Ліберальна-дэмакратычная партыя мае 10 аргструктур, Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" - 23, Камуністычная партыя Беларусі - 84, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці - 34, Аб'яднаная грамадзянская партыя - 13, Беларуская ) - 11, Беларуская патрыятычная партыя - 7, Беларуская аграрная партыя - 11, Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя - 1, Партыя БНФ - 3.
У ліквідаванай Партыі "Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада" у Віцебскай вобласці існуюць тры зарэгістраваныя арганізацыйныя структуры, а ПБ "Белая Русь" у спісе аблвыканкама як зарэгістраваная палітычная структура нават і не лічыцца.
Трэба адзначыць, што гэты іміджавы “пракол” цалкам ляжыць на старшыні абласнога аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь", рэктары Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. Машэрава Валянціне Багатыровай, якой, відаць, недастаткова часу, каб эфектыўна "раскручваць" партыю напярэдадні электаральнай кампаніі 2024 года.
Рыта Сакалоўская