Сайт ipetitions.by, на якім з“явілася петыцыя №5663,заблакаваны ў адпаведнасці з рашэннем Міністэрства інфармацыі ў 2021г. Але ён адчыняецца з-за мяжы і праз vpn, і новыя петыцыі з“яўляюцца на ім перыядычна. Таксама стваральнікі атрымліваюць адказы ад інстанцый, у якія накіроўваюць звароты.
Ідэя пра наданне вуліцы ў Віцебску імя Генадзя Бураўкіна звязана з тым, што ён нарадзіўся на Віцебшчыне, у Расонскім раёне. Дзяцінства паэта прайшло ў Полацку. Аднак ні ў абласным цэнтры, ні ў Расонах, ні ў Полацку няма вуліцы, якая насіла б ягонае імя.
У 2014г. з прапановай ушанаваць памяць пра Генадзя Бураўкіна выступалaВіцебская абласная рада грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны”: чальцы рады звярталіся да тагачасных прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча і кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Андрэя Кабякова. У звароце былі прапановы назваць у гонар Г.М. Бураўкіна вуліцы ў Мінску, Полацку, Расонах і прысвоіць імя Г.М. Бураўкіна адной з бібліятэк на радзіме паэта (на Віцебшчыне). Ніводная з прапановаў не ажыццявілася.
Міхась Хмара
Субота, 12 Жнівень 2023
З’явілася петыцыя за наданне вуліцы ў Віцебску імя Генадзя Бураўкіна
Стваральнікі звароту, адрасаванага ў гаравыканкам, нагадваюць пра значную ролю Бураўкіна ў жыцці краіны: ён быў выбітным паэтам, а таксама дзяржаюным дзеячам. З 1980 па 1990 гады быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 10 i 11 склiканняў. З 1990 па 1994 гады займаў пасаду Пастаяннага прадстаўнiка Беларусi пры Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый – першага ў гiсторыi незалежнай Беларусi. Таксама Бураўкін у 1994-1995 гадах быў нaмecнiкaм мiнicтpa кyльтypы і друку Беларусі. У петыцыі выказваецца просьба або перайменаваць адну з вуліц абласнога цэнтра, або назваць імем Генадзя Бураўкіна новую вуліцу