“Ен будзе двухпавярховым, тут размесцяцца басейн, трэнажорны зал, універсальны гульневы спрортзал. Есць планы каля будынка ўсталяваць хакейную каробку. Увогуле гэты комплекс будзе нагадваць аналагічны аб“ект у Верхнядзвінску», -- абяцаў у лістападзе мінулага году галоўны архітэктар Віцебскага аблвыканкама Юрый Выжыкоўскі.
Цяпер, калі да падзеі засталося паўтара месяцы, дзяржаўныя СМІ пачалі публікаваць справаздачы пра падрыхтоўку да імпрэзы. Абяцаюць абнавіць разлікова-касавы цэнтр, сярэднюю школу, спартовую пляцоўку і будынак ЗАГС («каб было паболей вяселляў», паводле газеты «Витьбичи»). Пра новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс у газеце напісана апошнім радком: маўляў, праца на карысць жыхароў раёна працягнецца і пасля «Дажынак», і для ўзвядзення комплекса «ужо рыхтуецца праектна-сметная дакументацыя».
Цікава, што фізкультурны комлекс з трэнажорнымі заламі і сучаснай грамадскай лазняй збіраліся ўзводзіць не «з нуля», а рэканструяваць пад яго будынкі пральна-лазневага камбіната. Цагляны будынак былога камбіната агульнай плошчай 5739 квадратных метраў быў узведзены ў 1979 годзе. Некалькі гадоў ў рэканструкцыю планавалася ўкласці 745.300 рублёў інвестыцый. Аднак справа з месца не зрушылася, і будынак прыйшоў у заняпад. У лістападзе 2022 года яго ўзарвалі, бо не менш за 20% канструкцый адносіліся да IV катэгорыі небяспекі. Тым не менш, і зараз будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага камбіната праходзіць па дакументах як "рэканструкцыя".
Рэканструяваць тое, чаго няма, нешта не атрымліваецца. Таму чарговыя абяцанкі пра новы комплекс да «Дажынак» ізноў аказаліся падманам.
Лявон Каляда