У Выбарчым кодэксе ўстаноўлены канкрэтныя тэрміны для выканання арганізацыйных працэдур па падрыхтоўцы да выбараў дэпутатаў. Гэтым займаюцца ўлады і ў Менску і ў рэгіёнах.
Згодна з дзейным Выбарчым кодэксам, выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў будуць сфарміраваны да 1 кастрычніка, мясцовых Саветаў — да 1 лістапада. Галоўная асаблівасць маючай адбыцца кампаніі ў тым, што выбіраць будзем дэпутатаў усіх узроўняў: ад сельскіх Саветаў да парламента. На Віцебшчыне ўжо вызначыліся з колькасцю акругаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, а таксама з сярэдняй колькасцю выбаршчыкаў у іх.
У залежнасці ад месца пражывання выбаршчык атрымае некалькі бюлетэняў на ўчастку для галасавання.
У сельскай мясцовасці гэта будзе, як правіла, чатыры бюлетэні, а ў Віцебску і Наваполацку — тры: па выбарах у гарадскі і абласны Саветы, а таксама Палату прадстаўнікоў.
Фарміраванне Усебеларускага народнага сходу
У наступным годзе другой важнай асаблівасцю стане абранне членаў УНС. У адпаведнасці з заканадаўствам пасля адзінага дня галасавання трэба будзе правесці ўстановачныя сесіі Саветаў дэпутатаў усіх узроўняў, вылучыць кандыдатаў і выбраць членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ.
Пасля чаго будуць абраныя дэлегаты Усебеларускага народнага сходу ад дэпутатаў мясцовых Саветаў і ад структур грамадзянскай супольнасці. Па рэгламенту на ўсё гэта адводзіцца каля 60 дзён.
Паводле Выбарчага кодэкса, першае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу павінна адбыцца не пазней за 25 красавіка будучыні, 2024 года.
Агульная колькасць дэлегатаў, якія будуць прадстаўляць у ВНС мясцовыя Саветы Віцебшчыны ўсіх узроўняў, вызначае абласны Савет дэпутатаў зыходзячы з колькасці, устаноўленай Цэнтральнай выбарчай камісіяй.
У адпаведнасці з рэгламентам пытанню абрання дэлегатаў ВНС ад мясцовых Саветаў будзе прысвечана асобная сесія абласнога прадстаўнічага органа. Колькасны склад кандыдатаў у дэлегаты вызначае прэзідыум аблсавета. Ён жа будзе фармаваць спіс кандыдатаў па прапановах прэзідыумаў раённых і гарадскіх Саветаў.
Асаблівасці для сябраў выбарчых камісій
Маючая адбыцца выбарчая кампанія, звязаная з неабходнасцю выконваць заканадаўства аб абароне персанальных даных.
Гаворка ідзе аб спісах сябраў выбарчых камісій, якія зараз не будуць размяшчацца ў агульным доступе, г.зн. асабістыя дадзеныя людзей, сяброў у камісіях, будуць засакрэчаныя.
Выбаршчыкі, якія прыйдуць на ўчасткі для галасавання, змогуць убачыць там сяброў выбарчай камісіі з бэйджамі, на якіх будуць напісаны не асабістыя дадзеныя, а толькі іхныя пасады ва УВК.
Аб «электаральным суверэнітэце»
Улады лічаць, што найважнейшым аспектам выбарчай сістэмы з'яўляецца забеспячэнне так званага электаральнага суверэнітэту. У практычнай плоскасці, пад гэтым тэрмінам разумеецца неабходна паставіць татальны бар'ер спробам замежнага фінансавага, інфармацыйнага і тэхнічнага ўздзеяння на выбарчую сістэму.
Гэта будзе дасягнута праз заканадаўчыя нормы, якія забараняюць фінансаваць з-за мяжы кандыдатаў у дэпутаты, а таксама і палітычныя партыі.
Тыя грамадскія аб'яднанні, якія фінансуюцца з-за мяжы, не маюць права ўдзельнічаць у стварэнні фондаў кандыдатаў у дэпутаты. Гэта датычыцца і Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага крыжа і іншых грамадскіх аб'яднанняў, якія маюць сумесныя праекты з краінамі Захаду і Расійскай Федэрацыі.
"Электаральны суверэнітэт" гэта і прад'яўленне павышаных патрабаванняў да кандыдатаў у дэпутаты, дэлегатаў ВНС, кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі, кандыдатаў у прэзідэнты.
Заканадаўцы палічылі патрэбным абмежаваць трапленне ў УНС тых беларусаў і беларусак, якія маюць грамадзянства замежнай дзяржавы. У супрацьдзеянне гэтаму ўлады павялічылі цэнзы. Цяпер, узроставы цэнз для кандыдатаў у Прэзідэнты павялічаны з 35 да 40 гадоў, цэнз аселасці - з 10 да 20 гадоў.
Акрамя таго, кандыдаты не могуць мець дакументы, якія даюць тыя ці іншыя льготы па рэлігійнай, нацыянальнай або палітычнай прыкмеце замежных дзяржаў. Такім чынам улады імкнуцца звесці да мінімуму любое знешняе ўздзеянне на патэнцыйных кандыдатаў, якія могуць прыйсці да ўлады і дзейнічаць насуперак нацыянальным інтарэсам краіны.
Георг Пракаповіч