Не зрабіць нічога новага, але скарыстацца дасягненнямі сваіх папярэднікаў – даўняя традыцыя ў Віцебску. То адчыняць грамадскі прыпынак, які стаяў на гэтым самым месцы 20 гадоў, то назавуць па-новаму алею ў старым парку, якую нібыта «стварылі». Гэтым разам чыноўнікі пераўзышлі саміх сябе ў майстэрства зрабіць падзею на роўным месцы. Хаця з назвай атрымалася так сабе: паводле любога тлумачальнага слоўніка, «аллея» - гэта дарога або сцежка, з абодвух бакоў абсаджаная дрэвамі.
Не зразумела, колькі праіснуе гэты «сцяганосны» аб“ект, і ці будуць на гэтых самых флагштоках вывешаны дзяржаўныя сцягі іншых краін у час наступнага фестывалю. Зрэшты, памяняць дзеля паказухі адны сцягі на іншыя – невялікая хітрасць.
Рыгор Прыколаў