Субота, 21 Кастрычнік 2023

У Лепелі прайшла праверка органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Праводзіліся трэніроўкі па тэме кіравання фармаваннем тэрытарыяльных войскаў у ходзе падрыхтоўкі да адбіцця агрэсіі. Першы дзень дзеяння групы кіравання фармаваннем Лепельскага раёна чыноўнікі ацанілі на адзнаку "добра".

У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі да выканання задач па прызначэнні органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны і воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў у 2022-2023 навучальным годзе пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны - намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл з 18 па 19 кастрычніка бягучага года з органамі кіравання тэрытарыяльнай Віцебскай вобласці праводзілі трэніроўкі па тэме кіравання фармаваннем тэрытарыяльных войскаў у ходзе падрыхтоўкі да адбіцця агрэсіі. Піша сайт лепельскай раёнкі lepel-kraj.by.

18 кастрычніка ў малой зале райвыканкама адбылося падвядзенне вынікаў першага працоўнага дня трэніроўкі, дзе таксама заслухалі начальніка групы ўпраўлення фармаваннем тэрытарыяльных войскаў Лепельскага раёна Сяргея Быстрыцкага. Па выніках падвядзення вынікаў першы дзень дзеяння групы кіравання фармаваннем Лепельскага раёна чыноўнікі ацанілі на "добра".

Вось толькі трэніроўка па адбіцці якой агрэсіі і з якога боку, не ўдакладняецца. А мо ўлады ўжо вырашылі, што хопіць гвалту, пераследу і прыгнёту і трэніруюцца, як спраўляцца з прыступамі агрэсіі да свайго беларускага народу?

Ягор Мамонаў