На калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці разгледжаны ход выканання даручэнняў па павышэнні эфектыўнасці работы сістэмы аховы здароўя.
З кіраўніцтвам Віцебскага аблвыканкама, галоўнымі лекарамі буйных медустаноў былі абмеркаваныя праблемныя пытанні забяспечанасці медустаноў кадрамі, выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў, даступнасці медыцынскай дапамогі, у першую чаргу ў сельскай мясцовасці, зніжэння чэргаў на эндапратэзаванне суставаў.
Камітэтам дзяржкантролю выяўленыя факты зацягвання будаўніцтва важных аб'ектаў аховы здароўя, якія пацягнулі неэфектыўныя бюджэтныя расходы каля 5 мільёнаў рублёў, безуліковага спісання лекавых сродкаў, перабояў з забеспячэннем лекамі, не прыняцця дастатковых мер па навядзенні парадку ў асобных ФАПах, амбулаторыях і лякарнях сястрынскага догляду. Па выніках праверак да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнутыя 62 работнікі сферы аховы здароўя рэгіёну.
Таксама на калегіі разглядаліся пытанні абнаўлення дарагога медыцынскага абсталявання, правядзення дыспансерызацыі, аптымізацыі асобных устаноў.
Галоўнаму ўпраўленню па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама сумесна з райгарвыканкамамі і ўстановамі аховы здароўя вобласці дадзены даручэнні прыняць дадатковыя меры па павышэнні якасці паслуг, у першую чаргу ў сельскай мясцовасці, своечасовага эндапратэзавання буйных суставаў, завяршэння будаўніцтва і зніжэння расходаў.
Віктар Дражын