Аўторак, 07 Лістапад 2023

Ваенна-патрыятычны атрад "Сокал" адкрылі ў школе на Ушаччыне

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Як піша сайт ушацкай раёнкі “Патрыёт”, да канца навучальнага года ва ўсіх школах краіны будуць створаныя ваенна-патрыятычныя класы або клубы. Таму ў Ільюшынскай СШ імя Ф.Ф.Дуброўскага адкладваць гэта не сталі, і ўжо з 1 верасня васьмікласнікі вучацца па гэтым профілі. А днямі ў школе правялі так званае ўрачыстае пасвячэнне дзяцей у юныя армейцы ваенна-патрыятычнага атрада “Сокал”. ваенна-патрыятычнага атрада “Сокал”. Дзяцей Віцебшчыны працягваюць рыхтаваць да ваенных дзеянняў?

У гэтым атрадзе налічваецца адзінаццаць юнакоў і дзяўчат. Яны два месяцы разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні школы Віктарам Леўшыкам займаліся фізпадрыхтоўкай, асвойвалі навыкі страявой, агнявой і  медыцынскай падрыхтоўкі. Таксама яны ўзялі шэфства над закладзенай нядаўна Алеяй славы і мемарыяльнай дошкай у вёсцы Двор Жары.

Адрозніць удзельнікаў ваенна-патрыятычнага атрада “Сокал” ад іншых дзяцей можна па адмысловых берэтах і гальштуках. Як расказала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Наталля  Стрыжонак, з вырабам гэтых элементаў адзення дапамагла індывідуальны прадпрымальнік Галіна Віннік, лагатып жа, які змясцілі на галаўных уборах, распрацоўвалі ўласнымі сіламі.

У мінулы чацвер, 2 лістапада, васьмікласнікам у школе ўручылі і так званыя пасведчанні членаў

Сымон Элькін