На той час Арцёму было 15 гадоў, ён вучыўся ў 9-м класе 2-й гімназіі. Цяпер Арцёму 21 год, і ягоныя ідэйныя погляды з той пары не змяніліся: ён далучае сябе да «камуністаў» і па-ранейшаму лічыць вынікі Кастрычніцкай рэвалюцыі вылікай дзяржаўнай каштоўнасцю.
На маладога прамоўцу звярнула ўвагу і карэспандэнтка дзяржаўнай газеты «Беларусь сегодня». Хлопец назваўся ёй «сакратаром патрыятычнага грамадскага аб’яднання «Отечество». Такой структуры няма ў спісе зарэгістраваных суполак на сайце Міністэрства юстыцыі. Хаця ёсць грамадскае аб“яднанне з падобнай назвай "Белорусское движение "Отечество". Больш падрабязна пра тое, якія мэты яно ставіць у сваёй дзейнасці, звестак няма таксама.
На сайце Віцебскага гарвыканкама ў пераліку наяўных у абласным цэнтры грамадскіх структур таксама няма «патрыятычнага грамадскага аб“яднання «Отечество». Найхутчэй, хлопцу, які назваўся яго прадстаўніком, проста падабаецца быць у цэнтры ўвагі гледачоў, раз на год апранаючыся «пад Леніна» і цешачы старых камуністаў прамовамі ў духу першых гадоў савецкай улады.
Руслан Лаеўскі