Аўторак, 26 Снежань 2023

У Оршы адкрыўся клуб «Унукі Гіпакрата». Дэфіцыт медычных кадраў спрабуюць ліквідаваць з дапамогай профарыентацыі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Клуб «Унукі Гіпакрата» створаны ў СШ №21. Гэта першы профарыентацыйны клуб такога профілю ў Віцебскай вобласці. Ініцыятары праекта – упраўленне па адукацыі Аршанскага райвыканкама і УЗ «Аршанская цэнтральная паліклініка». Мяруцецца, што заняткі ў клубе раз на тыдзень будуць праводзіць урачы і медсёстры, а таксама ўдзельнікаў клуба будуць вадзіць на практычныя заняткі ў паліклініку.

У клуб будуць прыаць не толькі вучняў СШ №21, але і дзяцей з іншых школ, адбор будзе праводзіцца на падставе вынікаў анкетавання як патэнцыйных удзельнікаў, так і іх бацькоў, паведамляе «Аршанская газета».

Аршанскі рэгіён – адзін з тых, дзе найбольш адчывальны дэфіцыт медычных кадраў. У медустановах, падпарадкаваных аршанскай цэнтральнай паліклініцы, бракуе адмыслоўцаў самых розных профіляў – ад звычайных тэрапеўтаў да эндакрынолагаў, стаматолагаў, рэабілітолагаў. Недахоп урачоў стаў праблемай дзяржаўнага маштабу, але кіраўніцтва краіны прапануе вырашаць яе выключна рэпрэсіўнымі мерамі: пагражае адбіраць дыпломы ў тых, хто хоча працаваць за мяжой, плануе павялічыць тэрміны адпрацоўкі па сканчэнні ВНУ і гэтак далей. Зразумела, што такія захады не паспрыяюць павелічэнню колькасці абітурыентаў і маладых спецыялістаў. Таму «заманьваць» у прафесію спрабуюць з самага дзяцінства з разлікам на тое, што яшчэ са школьнай парты падлеткі пранікнуцца адданасці гэтай прафесіі.

Вольга Аляксеева