Пятніца, 29 Снежань 2023

На Браслаўшчыне не выкананыя паказчыкі па інвестыцыях і няма жорсткай эканоміі бюджэтных сродкаў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці правёў у Браславе выязную калегію ведамства. На падставе вынікаў кантрольных мерапрыемстваў калегіяй адзначана, што ў раёне не прыняты вычарпальныя меры па асобных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Так, на працягу двух гадоў не выконваецца ключавы паказчык эфектыўнасці работы па інвестыцыях у асноўны капітал. Не задзейнічаны ўсе рэзервы павышэння эфектыўнасці работы аграпрамысловага комплексу. Зніжаецца пагалоўе буйной рагатай жывёлы. Не ў поўным аб'ёме выконваецца даручэнні па нарошчванні вытворчасці малака для забеспячэння загрузкі вытворчых магутнасцей перапрацоўшчыкаў. Выяўлены факты рэалізацыі буйной рагатай жывёлы ніжэй за сабекошт прыватным структурам пад выглядам насельніцтва.

Недастатковымі тэмпамі вядзецца работа па ўключэнні ў гаспадарчы абарот дзяржаўнай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца. Таксама штогод не выконваюцца мерапрыемствы па зносе аб'ектаў нерухомай маёмасці, якія не выкарыстоўваюцца, у тым ліку сельгасарганізацый, з уцягваннем у абарот вызваленых зямель. Не прынятыя меры па скарачэнні колькасці не завершаных будаўніцтвам незакансерваваных жылых дамоў, асобныя з якіх размешчаны ў маляўнічых месцах Браслаўскага раёна, і ад іх паўторнага прадастаўлення ў бюджэт маглі паступіць дадатковыя сродкі.

У сувязі з неправядзеннем працяглы час работ па доглядзе ў палосах адводу мясцовых аўтамабільных дарог яны фактычна зараслі драўняна-хмызняковай расліннасцю.

Не прыняты належныя меры па забеспячэнні жорсткай эканоміі бюджэтных сродкаў, дапускаліся факты планавання расходаў, якія не пацверджаны ў поўным аб'ёме разлікамі.

Па выніках пасяджэння калегіі Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці кіраўніцтву раёна і кіраўнікам прадпрыемстваў даручыў прыняць дадатковыя меры па забеспячэнні выканання даведзеных заданняў і мерапрыемстваў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна.

Ян Дарашкевіч