Справаздачу з пасяджэння апублікавала раённая газета «Полацкі веснік». У ёй асобна падкрэсліваецца, што адным са спосабаў замацавання медычных кадраў з'яўляецца "прадастаўленне жылля", і што летась Полацкі райвыканкам выдзеліў дзеля гэтай мэты 8 арэндных кватэр.
Праблемы 2023-га года плаўна перацяклі ў год цяперашні: начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі на сустрэчы ў полацкай бальніцы заявіў, што сёлета зноўку трэба будзе вырашыць "актуальныя задачы", у ліку якіх "укамплектаванасць кадрамі, высокатэхналагічным абсталяваннем".
На думку старшыні Полацкага райвыканкама Ігара Марковіча, кампенсаваць недахоп кадраў у бальніцы павінна медыцынская этыка – чулае стаўленне да пацыентаў, уменне выслухаць кожнага, хто звяртаецца па дапамогу. А яшчэ – работнікі Полацкай ЦГБ мусяць быць удзячныя за тое, якое вялікае значэнне надае медыцыне кіраўніцтва краіны.
Старшыня Полацкага райсавета дэпутатаў Іосіф Грыбовіч дык і ўвогуле вырашыў замест размоваў пра наяўныя праблемы перайсці да абстрактных разважанняў. Ен казаў пра гуманізм і самаахвярнасць як неад'емныя рысы прафесіі медыка, пра тое, што ўрачы заслугоўваюць глыбокай павагі, і што «нягледзячы на нялёгкія часы», дэпутацкі корпус робіць усе магчымае «па забеспячэнні стабільнай дзейнасці ўстановаў аховы здароўя ў рэгіёне». Праўда, што канкрэтна зроблена у гэтым кірунку, раённая газета не піша.
Алена Малышава
Нядзеля, 11 Люты 2024
У Полацкай гарадской бальніцы бракуе трэцяй часткі персаналу, але кіраўніцтва робіць выгляд, што ўсё ў парадку
Ва ўстанове аховы здароўя «Полацкая ЦГБ» прайшло пасяджэнне выніковага медыка-санітарнага савета. На ім падсумоўвалі вынікі працы за 2023г., якая была накіравана на "забеспячэнне даступнасці меддапамогі, санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту ў рэгіёне, эфектыўнасці медпаслуг, павышэнне кадравага патэнцыялу". З апошнім атрымаўся поўны канфуз: паводле справаздачы кіраўніцтва, укамплектаванасць бальніцы па фізічных асобах складае усяго 62,6%, па штатных адзінках – 91,75%. На практыцы гэта азначае, што замест трох адмыслоўцаў пэўнага профілю працуе адзін, а то і ўвогуле ва ўстанове няма патрэбных спецыялістаў.
Апублікавана ў
Дзяржава
Тэгі: