Пятніца, 05 Красавік 2024

Савет па правам чалавека ААН падоўжыў мандат спецдакладчыка па Беларусі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

4 красавіка на пасяджэнні 55-й сесіі ў Жэневе прыняў рэзалюцыю, якой падоўжыў мандат Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі, а таксама пастанавіў стварыць групу з трох незалежных экспертаў па правах чалавека ў нашай краіне.  Перад галасаваннем на сесіі Савета выступіла прадстаўніца беларускага МЗС, якая заявіла, што Беларусь "не заслугоўвае асаблівай увагі" арганізацыі.

Савет пастанавіў падоўжыць мандат Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі" на адзін год, пачынаючы з канца сваёй 56-й сесіі "(да 12 ліпеня 2025 года) і папрасіў яго"працягваць сачыць за развіццём падзей і выносіць рэкамендацыі аб шляхах умацавання павагі, абароны і ажыццяўлення правоў чалавека ў Беларусі, праводзіць кансультацыі з усімі зацікаўленымі бакамі, уключаючы грамадзянскую супольнасць у Беларусі і за яе межамі".

Новы орган, за які выступалі беларускія і міжнародныя праваабарончыя групы, мае мандат на расследаванне сур'ёзных парушэнняў, збор і захаванне доказаў міжнародных злачынстваў, а таксама выяўленне вінаватых, абапіраючыся на працу ААН па правах чалавека.

 Група будзе займацца "зборам, абагульненнем, забеспячэннем захаванасці і аналізам доказаў такіх парушэнняў і ўшчамленняў і, па магчымасці, выяўляць вінаватых з мэтай правядзення адпаведных судовых і іншых разглядаў, уключаючы крымінальны пераслед у судах і трыбуналах, якія валодаюць адпаведнай юрысдыкцыяй" і "выносіць рэкамендацыі, у прыватнасці, у дачыненні да мер па прыцягненні да адказнасці", з тым каб "пакласці канец беспакаранасці".