Нядзеля, 21 Красавік 2024

На Мёршчыне аб'ядноўваюць дзве сяльгасгаспадаркі з-за складанасцяў існавання

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Гэта сельскія гаспадаркі ААТ "Туркава" і ААТ "Дрыгучы". Пра гэта паведаміў сайт мясцовай раёнкі mijory.by.

“Мы не далучаем вас да сябе, а становімся адзіным цэлым”. Заявіў іх Аляксандр Жук дырэктар ААТ "Туркава на справаздачным сходзе, калі вырашалася пытанне аб рэарганізацыі дзвюх гаспадарак - ААТ "Туркава" і "Дрыгучы".

Аб'яднанне гаспадарак дырэктар Аляксандр Жук лічыць неабходнасцю, прычым для абодвух бакоў:

Задача няпростая, але і існаваць адзін без аднаго ўсё больш складана. Кожны год становіцца своеасаблівым выпрабаваннем для аграрыяў, і, толькі аб'яднаўшы намаганні, мы зможам у першую чаргу павялічыць кармавую базу, дабіцца добрых вынікаў як у жывёлагадоўлі, так і ў раслінаводстве.

Паводле слоў кіраўніцтва, галоўная задача - захаваць працоўны калектыў, забяспечыўшы ўсім добрыя ўмовы працы і, адпаведна, заработную плату, наладзіць вытворчы працэс. Усім работнікам гаспадаркі, якая ліквідуецца, было прапанавана перазаключыць кантракты. Улады абяцаюць, што скарачэнне штата, які задзейнічаны на вытворчасці прадукцыі, не прадбачыцца. Змяненні закрануць толькі бухгалтарскую службу. У частцы заработнай платы будуць прытрымлівацца рэкамендацыйных расцэнак і норм.

Што да матэрыяльна-тэхнічнай базы, жывёлагадоўчыя аб'екты прадоўжаць сваю работу, пераводу жывёлы не плануюць. Задзейнічаюць усе сельскагаспадарчыя землі.

А вось машынна-трактарны парк перамесціцца ў ААТ «Туркава», дзе будзе арганізаваны рамонт, паколькі магчымасцяў тут больш з прычыны тэхнічнай абсталяванасці. Стануць мехучасткам мехмайстэрні ААТ «Дрыгучы», дзе ў мэтах эканоміі гаруча-змазачных сродкаў часова размесціцца тэхніка, якая працуе ў полі. Тутака ж наладзяць дробныя рамонты вузлоў і зварачныя працы.

Раней Аляксандр Жук адказваў за структурнае падраздзяленне - інжынерную службу, зараз кола яго абавязкаў значна пашырылася. Паводле Жука,

складанасцяў хапае, але спраўляцца з імі значна лягчэй адзінай камандай. Наладзіць дысцыпліну - у ліку першачарговых задач кіраўніцтва гаспадаркі.

“У Год якасці ўсе намаганні накіруем на павышэнне прадукцыйнасці працы. Людзі павінны разумець: грошы трэба зарабіць. У сакавіку сярэдні заробак склаў 1 158 рублёў, і гэта вышэй за сярэдні ўзровень у сяльгасвытворчасці раёна. Усім неабходным працаўнікоў забяспечым. Цяпер у сувязі з пераходам на летне-пашавы перыяд крыху знізілі паказчыкі, але ж перад кожным скачком ёсць спад. Прыкладзём усе намаганні, каб ён хутка скончыўся. Упэўнены, разам мы справімся”, - падсумаваў Аляксандр Жук.

І хоць кіраўнік гаспадаркі падкрэслівае, што заробак у яго калектыве вышэй за сярэдні ўзровень у сяльгасвытворчасці Мёрскага раёна, але ў пералік на курс даляра ён складае ўсяго 354 даляры. Гэта не тое, што раней абяцаў Лукашэнка, усім па 500 даляраў і нават былі заявы ад яго і па 1000. Таму ўсё больш становіцца відавочным, чаму гаспадаркі з-за складанасцяў існавання рэарганізуюцца, а людзі не хочуць заставацца на вёсках. Бо чалавек, які мае мэты на паляпшэнне свайго дабрабыту і свайго развіцця, за такія грошы працаваць у так званых калгасах, а цяпер сяльгаспрадпрыемствах не будзе.

 Юрый Бусел