Пятніца, 03 Май 2024

Падрыхтоўка да правядзення XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі выйшла на фінішную прамую

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Чарговы, XI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Віцебску і Полацку 26 і 27 чэрвеня 2024 года. Ці зможа ў Віцебскай вобласці сабрацца, як гэта было на X Форуме летась ва Ўфе, больш за 250 прадстаўнікоў з 47 рэгіёнаў РФ і каля 500 удзельнікаў з беларускага боку, пакажа час.

Колькі грошай з бюджэту Саюзнай дзяржавы будзе выпушчана на будаўніцтва аб'ектаў не афішуецца. Аднак да Форума рэгіёнаў толькі ў Полацку рыхтуюць 50 аб'ектаў.

Але грошай улады вырашыць не шкадаваць, калі меркаваць, што сёлета вобласці ў будаўніцтве колькасць работнікаў штучна ўзрасла больш як на 600 чалавек. І гэта для таго, каб асвоіць вялізныя «палітычныя» інвестыцыі, якія прынёс вобласці з'езд рэгіёнаў.

Пакуль у гарадах вобласці ідзе падрыхтоўка да форуму мясцовыя ўлады пачалі  фарміраваць спісы удзельнікаў.

З расійскага боку ўжо атрыманы пацверджання заявак ад Валгаградскай, Смаленскай, Пскоўскай, Саратаўскай абласцей і Рэспублікі Башкартастан. Неабходна адзначыць, што ўсе гэтыя рэгіёны, акрамя Башкартастана, адносяцца да групы сярэднеразвітых, эканамічным сэнсе, абласцей Расіі і даўно не вельмі плённа супрацоўнічаюць з беларускімі контрагентамі.

Віцебскія регіянальныя ўлады спадзяюцца на моцны эканамічны эфект ад фестывальных мерапрыемстваў і ў пацвярджэнне гэтаму рапартуюць пра тое, што ўжо сфарміраваны рэкордны пул кантрактаў. Цяпер іх заключана 178 на агульную суму больш за 92 млн. долараў ЗША.

Апанас Сіваглаз