Чацвер, 09 Май 2024

Улады плануюць прадаць у прыватныя рукі чатыры аб'екты гісторыка-культурнай каштоўнасці

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

За апошнія 10 гадоў на аўкцыёнах Камітэтам дзяржмаёмасці Вітаблвыканкама было прададзена 23 невыкарыстоўваемыя будынкі, якія мелі гісторыка-культурную каштоўнасць. Сума ад іх продажу перавысіла чатыры мільёны рублёў. У 2020 годзе такіх аб'ектаў было прададзена чатыры, з іх два рэалізаваны на таргах за базавую велічыню. А ў маі 2024 плануецца прадаць яшчэ чатыры будынка якія маюць гісторыка-культурную каштоўнасць.

Так, на аўкцыён выстаўляюцца кляштар кармелітаў, размешчаны ў цэнтры Глыбокага. Будынак былога кляштара, пабудаванага яшчэ ў 18 стагоддзі, прапануецца за адну базавую велічыню.

З іншых прадаваных помнікаў архітэктуры - былая графская сядзіба размешчаная ў в. Відзы-Лаўчынскія, Браслаўскага раёна, размешчаная на беразе возера Дворнае.

Акрамя таго, атрымаюць новых гаспадароў пабудаваны ў сярэдзіне 19 стагоддзя станцыйны дом у в. Паграбёнка Сенненскага раёна і былы вінзавод па вул. Пакроўская ў Віцебску.

Для даведкі. У маі бягучага года Камітэт дзяржмаёмасці Вітаблвыканкама плануе праз аўкцыён прадаць як мінімум 101 аб'ект дзяржмаёмасці, якая не выкарыстоўваецца. Пры гэтым больш за 80 аб'ектаў нерухомасці прапануюцца да продажу за адну базавую велічыню, якая цяпер роўная 40 рублям.

Ягор Крошкін