У межах гэтага мерапрыемства міліцыянты ставяць перад сабой мэты павышэння ўзроўню працоўнай дысцыпліны на аб'ектах аграпрамысловага комплексу, аказання карэктуючага ўздзеяння ў адносінах да асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, уключэння ў працоўную дзейнасць асоб, незанятых у эканоміцы, зніжэння ўзроўню алкагалізацыі насельніцтва.
Лепельскія міліцыянты збіраюцца падвышаць і ўзровень узаемадзеяння АУС, сельскіх выканаўчых камітэтаў, саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, сельгасарганізацый, іншых зацікаўленых па папярэджанні асацыяльных паводзін грамадзян і ўключэнне іх у занятасць.
Цікавая задача, якую ставяць перад сабой лепельскія міліцыянты, гэта аказанне папераджальнага ўплыву ў адносінах да грамадзян, якія пражываюць у жылых памяшканнях, якія стаяць на ўліку ў АУС (аддзеле ўнутраных спраў). Пад так званым “папяраджальным уплывам” можна мець на ўвазе што заўгодна, не толькі назойлівыя наведванні міліцыянтаў з прафілактычнымі гутаркамі.
Таксама міліцыянты Лепеля збіраюцца ўзмацніць абарону пажылых грамадзян ад злачынных замахаў. Відаць, тут у іх значная недапрацоўка, бо махляры і далей працягваюць падманваць мясцовых жыхароў.
Як зазначае намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Лепельскага РАУС Алег Аўтух, у рамках правядзення комплексу асаблівую ўвагу міліцыянты скіруюць на непрацуючым грамадзян, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, якія жывуць са састарэлымі грамадзянамі або выхоўваюць непаўналетніх дзяцей.
Раман Ляшкевіч