У скарзе гарадскія актывісты паведамляюць, што ў 2023 годзе быў праведзены рамонт дарогі паміж вул. Чкалава і пр. Чарняхоўскага ўздоўж гімназіі №5. Гэта быў доўгачаканы рамонт, і жыхары найбліжэйшых дамоў сапраўды былі рады, што гэтая дарога трапіла ў план рамонту і была абноўлена.
Але разам з тым выявіліся праблемы з рамонтам гэтай дарогі. Гэта тое, што ў доме стала залівае склеп падчас дажджоў. Залівае на ўзровень да паўметра глыбінёй, чаго раней не адбывалася.
Апроч затаплення склепа назіраецца і затапленне дваровай дарогі. На ёй утворыцца неперасыхаючая лужына, з-за якой людзі змушаныя хадзіць па праезнай частцы і падвяргаць сваё жыццё небяспецы. Гэтай дарогай часта карыстаюцца гімназісты і іх бацькі, таму ёсць высокая рызыка для іх трапіць пад аўтамабілі, якія тут праязджаюць. Таксама паблізу жыве некалькі дзясяткаў асоб пажылога ўзросту, для якіх выхад на праезную частку з'яўляецца пагрозай не толькі здароўю, але і іх жыццю.
Больш за тое, вынікам такіх рэгулярных затапленняў стала псаванне маёмасці жыхароў дома ў падвале, гніласны запал у пад'ездах дома, небяспека абвастрэння эпідэміялагічнай сітуацыі ў доме.
Жыхары праблемнага дома шматразова паведамлялі аб пакутах на «гарачую лінію» 115.бел. Але камунальныя службы горада праігнаравалі ўсе сігналы грамадзян. Пасля чаго жыхары Віцебска, якія пражываюць па вул. Чкалава 19 кар. 4, звярнуліся адказным работнікам дзяржкантролю са спадзяваннем, яны, у рамках сваіх кампетэнцый, прымусіць гарадскія ўлады звярнуць увагу на праблемы гарадзеян, якія гаруюць.
Вікторыя Міронец