Панядзелак, 17 Чэрвень 2024

Былы намеснік старшыні Лепельскага райвынкама, а зараз дэпутат, маніторыў кошты ў сваім горадзе

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў  Віктар  Азаронак Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віктар Азаронак

Падчас чарговага візіту ў выбарчую акругу дэпутат Палаты прадстаўнікоў  Віктар  Азаронак, былы намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама і разам з тым дзядзька адыёзнага прапагандыста Рыгора Азаронка, у лепельскіх крамах правёў маніторынг цэн. Піша сайт lepel-kraj.by.

Ён праехаўся па некалькіх крамахах горада Лепеля і Лепельскага раёна і праманіторыў кошты на сацыяльна значныя тавары.

Падчас маніторынгу так званы дэпутат зважаў не толькі на кошт тавараў паўсядзённага попыту, але і на іх асартымент, а таксама якасць абслугоўвання пакупнікоў.

Паводле Азаронка, асноўная задача такіх  маніторынгаў – гэта своечасова ўбачыць і не дапусціць неабгрунтаванага росту цэн на сацыяльна значныя тавары. Правядзенне рэгулярнага назірання за цэнавай сітуацыяй, на яго думку, дае магчымасць выявіць негатыўныя тэндэнцыі ў цэнаўтварэнні той ці іншай гандлёвай сеткі, а ў далейшым - абмяжоўваць рост цэн, падтрымліваць сацыяльную стабільнасць і наяўнасць неабходнага асартыментнага пераліку спажывецкіх тавараў у акрузе.

Пасля сваіх візітаў па крамах Віктар Азаронак праз мясцовую прэсу вырашыў звярнуцца да сваіх землякоў, каб тыя паведамлялі яму пра зафіксаваныя імі факты павышэння коштаў. Гэта яны могуць зрабіць падчас так званых прыёмаў грамадзян ці падчас сустрэч з працоўнымі калектывамі, - паведаміў дэпутат.

Святлана Сухадол