Серада, 19 Чэрвень 2024

Пенсіянер з Віцебска стаў ахвярай махляркі і прапаганды

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

75-гадоваму жыхару Віцебска ў мэсэнджэры патэлефанавала жанчына і назвалася супрацоўнікам службы фінансавых расследаванняў. Яна паведаміла мужчыне, што нібыта ад яго імя неўстаноўленыя асобы займаюцца фінансаваннем Узброеных сіл Украіны і за гэта яму пагражае суровае крымінальнае пакаранне. Трэба нагадаць пра тое, што ў мінулым годзе ў Віцебскай вобласці было ўчынена больш за 1,5 тысячы кіберзлачынстваў, матэрыяльны ўрон склаў звыш 2,5 млн. рублёў.

Махлярцы падчас зносін са «спонсараў ВСУ» удалося высветліць, што ў спалоханага «прапагандай нянавісці» мужчыны ёсць грошы ў суме 18 тыс. рублёў. Яна запэўніла пенсіянера ў тым, што ўсе наяўныя ў яго зберажэнні неабходна задэклараваць, а для гэтага трэба залічыць іх на банкаўскую картку і перавесці на ўказаны рахунак. Мужчына выканаў усе інструкцыі зламысніцы і стаўшы ахвярай аферыстаў, ашуканы віцяблянін звярнуўся ў міліцыю.

Віцебскія праваахоўнікі папярэджваюць грамадзян аб тым, што калі да іх паступіць падзроны званок, неабходна:

неадкладна пакласці трубку паведаміць у міліцыю;

не рабіць маніпуляцыі па інструкцыям які тэлефануе. Усе аперацыі для абароны карты супрацоўнік банка робіць сам;

не ўстанаўліваць праграмы для аддаленага доступу і не пераводзіць грошы па ўказаннях, атрыманым па тэлефоне;

калі патэлефанавалі і даслалі СМС-паведамленне з невядомага нумара, не трэба выконваць інструкцыі;

ніколі не выконваць ніякія дзеянні, якія датычацца фінансаў, па просьбе трэціх асоб;

ні пад якой падставай не перадаваць незнаёмым людзям канфідэнцыйную інфармацыю (рэквізіты плацежнай карты, нумар пашпарта, асабісты ідэнтыфікацыйны нумар, лагіны, паролі, СМС-коды).

Ілля Прасолаў