Панядзелак, 10 Сакавік 2025

Старшыня Віцебскага аблвыканкама патлумачыў, чаму не вядзе сацсеткі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Справа “не столько в отсуствии времени”, патлумачыў Аляксандр Субоцін  ў інтэрв’ю “вядомым віцебскім блогерам” - як пра яго  пісалі ў дзяржаўных СМІ. Ен непакоіцца, што яго словы, прачытаныя ў інтэрнэце “особенно подготовленными людьми”, будуць  “вывернуты наизанку”. Але старшыня райвыканкаму разумее, што ў наш час “калі цябе няма ў інтэрнэце, то цябе няма ўвогуле”. Таму, пэўна, і пагадзіўся на інтэрв’ю з суразмоўцамі,  пра якіх - асобная размова.

Інтэрв’ю, інтарэс да якога спрабавалі падагрэць усе рэгіянальныя дзяржаўныя СМІ, выйшла  на Youtube-канале Vitebsk LIVE, на які падпісаны ўсяго 33 чалавекі. Прынамсі, так было раніцай 10 сакавіка, у дзень размяшчэння відэагутаркі. Пасля  публікацыі інтэрв’ю іх колькасць не надта вырасла ( 42 чалавек на 15.00). З незразумелых прычын імёны “вядомых віцебскіх блогераў” нідзе не называюцца.

”Обо всем на самом деле надо рассказывать, да , потому что иногда ряд молодых людей, да, в целом, когда смотрят выступления каких-то политиков, лидеров, да, они не сильно там понимают какого-то там умного языка”, - заўважае (дакладная цытата) адзін з “вядомых блогераў”, пераходзячы да пытання, што глядзіць у інтэрнэце старшыня аблвыканкама.

К своему стыду, нету меня в социальных сетях. Основное, конечно, что интернет не всегда позитивные вещи пишет. И любое высказывание может так вывернуть наизнанку, особенно профессионально подготовленный человек, и просто растиражировать в очень негативном формате. Не хотелось бы этого, поэтому одна из самых действенных мер - это  не быть в соцсетах, чтобы их не взломали и тебя там не использовали, не обливали грязью”, - адказаў Аляксандр Субоцін.

Кіраўнік вобласці палічыў больш бяспечным падзяліцца ўласнымі меркаваннямі з “блогерамі”, якія рыхтаваліся да інтэрв’ю, па іх словах, апошнія паўгода. У тым ліку яны збіралі пытанні і меркаванні віцяблян наконт важных для горада падзей і аб’ектаў. Таму Аляксандр Субоцін гаварыз   у тым ліку
- пра рэканструкцыю Плошчы перамогі і прапанову дадаць яшчэ адну частку да абласной Дошкі гонару;
- пра тое, што адкрыццё лазнева -аздараўленчага цэнтра, які будуюць ужо 14 год, зноў затрымліваецца;
- пра перспектывы будаўніцтва новага гарадскога аб’екта на месцы згарэлага ГЦ “Беларусь”;
- пра новую плошчу герба і сцяга, дзе флагшток адмыслова зрабілі на 50 см ніжэйшы, каб “захаваць парытэт” з Мінскам.

Ларыса Завадская