Памкненне правесці суботнік на будаўніцтве новага аб’екта інфраструктуры зразумелае: тут яшчэ шмат працы, будаўнічыя арганізацыі не спраўляюцца, але адкрыццё запланавана ўжо праз месяц.
Дарэчы, адкрыццё новай плошчы анансавалі яшчэ ў канцы мінулага года, але не паспелі. Потым старшыня аблвыканкама заявіў, што ўсё гэта - да лепшага. Маўляў, паспеем зрабіць больш якасцна, а адкрыццё прымяркуем да нейкай “прыгожай даты”.
Адкрыцць плошчу вырашылі да афіцыйнага свята - Дня дзяржаўнага сцяга, герба і гімна Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца ў другую нядзелю траўня. Гэта ўжо абвешчана, а вось кошт укладзеных бюджэтных сродкаў - дагэтуль таямніца.
Адзіная дэталь, якую падкрэсліваюць дзяржаўныя СМІ, - гэта інфармацыя пра тое, што ўласна флагшток для дзяржаўнага сцягы Віцебску падарыў мецэнат. І таму, маўляў, гэта бюджэту нічога не каштавала.
Марыя Каштанава
Субота, 12 Красавік 2025
Суботнік у Віцебску прайшоў на будаўніцтве Плошчы герба і сцяга
Прадстаўнікі абласных і гарадскіх уладаў выйшлі на суботнік у новенькіх жылетках - напэўна, каб прыгожа выглядаць на фота а заадно і адрознівацца "ад працоўных мас". Гараджан “запрасілі” пасадзіць туі - нягледзячы на тое, што дзе-нідзе яшчэ ляжыць снег.
Апублікавана ў
Дзяржава