18 ліпеня суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў “экстрэмісцкай” старонку ў Facebok "РЭЗЕРВОВАЯ!!! НIЯКАЙ IНТЭГРАЦЫI З РАСЕЯЙ".
16 ліпеня гарадскі суд Наваполацка пастанавіў лічыць “экстрэмісцкай” старонку ў Facebok "Беларусы ў Лiтве/ Baltarusiai Lietuvoje / Belarusians in Lithuania".
15 ліпеня суд Ушацкага раёна прызнаў “экстрэмісцкімі” дзве старонкі ў Instagram: "Movements For Freedom” і "supolka_italia".
Да мясцовых можна аднесці толькі два Youtube-каналы -
"Серый Кот" і "Серый Кот Стримы", прызнаныя "экстрэмісцкімі" 15 ліпеня судом Кастрычніцкага раёна Віцебска. Іх аўтар - блогер Дзмітрый Казлоў з Барані, якога ўжо 5 гадоў утрымліваюць за кратамі. Адпаведна, відэаролікі на ягоных рэсурсах - таксама пяцігадовай даўніны. У тым ліку відэаматэрыялы пра палітычную сітуацыю напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Ірына Мялешкіна