Аляксандр Рагожнік нарадзіўся ў у 1976 г. у Гомелі, скончыў Гомельскі ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, пасля чаго служыў у органах унутраных спраў.
Прафесійную дзейнасць пачаў з пасады інспектара аддзела «Гомель-Пасажырскі» мытнага пункта Гомельскай мытні, затым быў галоўным спецыялістам аддзела рэгіянальнага развіцця адміністрацыі свабоднай зоны «Гомель-Ратон», мэнэджэрам аддзела маркетынгу на адным з прадпрыемстваў, пасля чаго перайшоў на працу ў Міністэрства энергетыкі, дзе быў спачатку галоўным спецыялістам, а пасля - эканамічным дарадцам эканамічнага ўпраўлення.
З 2003 г. кіраваў рознымі ўнітарнымі прадпрыемствамі, з 2018г. працаваў генеральным дырэктарам ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод». У 2022 годзе Рагожнік быў прызначаны Міністрам прамысловасці.
Апошняя яго пасада ( з чэрвеня 2024г.) - надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ў Расіі.
Аляксандр Субоцін, якога 15 студзеня змясцілі з былой пасады, прабыў стршынём Віцебскага аблвыканкама менш за 5 год ( быў прызначаны 13 снежня 2021 г.). Яго змяшчэнне не стала сенсацыяй: падчас апошніх нарадаў у Аляксандра Лукашэнкі праца Субоціна не аднойчы была аб’ектам крытыкі. Хаця той стараўся даказаць сваю адданасць дзяржаве і яе палітыцы - падчас яго кіраўніцтва ў Віцебску, хоць і са спазненнем, але пабудавалі Плошчу дзяржаўных сімвалаў з флагштокам вышынёй пад 70м, і нават увялі ў строй СПА-комплекс “Южный”, даўгабуд 14-гадовай даўніны.
Руслан Ягудзін