Пятніца, 04 Ліпень 2014

У пракуратуры Віцебскай вобласьці прааналізаваная праца са зваротамі грамадзян

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Як паведамляе абласная пракуратура, у I квартале гэтага году ў органы пракуратуры Віцебскай вобласьці паступіла 1.938 зваротаў, зь якіх непасрэдна пракурорамі разгледжаныя 1.192 заявы, пры гэтым задаволеныя — 138, або 11,6%. 

Пракурорамі на асабістым прыёме прынятыя 1.845 грамадзян, зь іх па месцы працы і жыхарства — 297, арыштаваных — 48, і 93 асобы, якія адбываюць пакараньне. Асабіста пракурорамі прынятыя 503 наведвальнікі.

Пракурор Віцебскай вобласьці і яго намесьнікі з гэтай мэтай выяжджалі ў рэгіёны, дзе ажыцьцяўлялі прыём грамадзян па месцы працы і жыхарства. У прыватнасьці, наведалі ТРУП “Віцебскае аддзяленьне Беларускай чыгункі”, ТАА “Імельда”, ААТ “Лепельскі малочнакансэрвавы камбінат”, УКВП “Паставымэбля”, ГУСО “Аршанскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў”, Багушэўскі сельскі Савет і філіял “Папяровая фабрыка “Чырвоная зорка” ААТ “Сьветлагорскі ЦКК”.

Крыніца: БелаПАН