Лекара звольнілі за крытыку мясцовай улады
Дзіцячага лекара Ігара Пастнова пазбавілі пасады. Ён на працягу некалькіх апошніх гадоў безупынна крытыкаваў кіраўніка Віцебскай вобласьці, лічачы, што па віне Аляксандра Косінца транжырацца бюджэтныя грошы. А мэдыцына ў гэты час быццам на задворках: недабудаваным застаецца хірургічны корпус анкалягічнага шпіталю, зацягнуўся рамонт інфэкцыйнай больніцы, «закансэрваваны» будынак афганскага цэнтру. Ну і гэтак далей.
Віцебскі аблвыканкам выдаткуе зь бюджэту больш за 170 тысяч даляраў на мадэрнізацыю сыстэмы відэаназіраньня
Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Упраўленьне капітальнага будаўніцтва Віцебскага аблвыканкаму» разьмясьціла заяўку на мадэрнізацыю сыстэмы відэаназіраньня будынкаў аблвыканкаму прыблізным коштам 1,5 млрд рублёў, або $ 176,7 тыс. на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтру маркетынгу і кан’юнктуры цэн.
У Віцебску замест Музэю прыватных калекцыяў будзе службовы жылы дом
Акурат праз тры месяцы пасьля закрыцьця адзінага ў краіне Музэю прыватных калекцыяў Віцебскі аблсавет прыняў рашэньне аб рэканструкцыі будынку музэю пад спэцыяльны службовы жылы дом. Музэй быў зачынены 12 ліпеня, у першы дзень «Славянскага базару». Тады на дзьвярох установы культуры зьявілася абвестка пра тое, нібыта музэй «зачынены па тэхнічных прычынах», а тым часам супрацоўнікам загадалі цягам двух дзён вызваліць памяшканьне.