З ініцыятывай на ўгодкі трагедыі ўшаноўваць такім чынам памяць загінулых і пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС некалькі гадоў таму выступілі мясцовыя ўлады. Прыгожую жалобную акцыю «Вянок памяці», ініцыяваную самімі «чарнобыльцамі», гарвыканкам не падтрымаў. І на малебен, які цяпер штогод праводзіцца 26 красавіка, афіцыйныя запрашэнні атрымліваюць не ўсе віцебскія ліквідатары наступстваў тэхнагеннай катастрофы, а толькі «правераныя кадры».

У сакавіку бягучага года 40 мясцовых актывістаў веларуху звярнуліся ў Чашніцкі райвыканкам і да кіраўніцтва прадпрыемства "Віцебскаблдарбуда" з просьбай абсталяваць веладарожку ўздоўж дарогі, якая злучае гарады Чашнікі і Новалукомль. У адказе на петыцыю ўлады паведамілі аб тым, што ў іх няма грошай на ўладкаванне дарожкі для язды на веласіпедах. 

Які менавіта кантэнт варта лічыць «небяспечным», мясцовая раённая газета «Гарадоцкі веснік» не паведамляе. Але наўрад ці ў рэдакцыі разлічваюць на тое, што зламыснікі на ўласных старонках будуць абмяркоўваць рабаўніцтва банка ці захоп райвыканкама. Найверагодней, маюцца на ўвазе «апазіцыйныя» допісы з нацыянальнай сімволікай або каментары на палітычныя тэмы. Інтэрнэт-карыстальнікам, калі яны заўважаць «небяспечны кантэнт», прапанавана паскардзіцца адміністрацыі ў сацыяльных сетках, а потым звярнуцца ў міліцыю.

Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці праверыў выкананне зацверджаных яшчэ ў студзені 2021 года мерапрыемстваў па развіцці льняной галіны. Як паведамляе ведамства, у 2022 годзе заданне па валавым зборы льновалакна ў вобласці выканалі толькі на 75 % (тры з шасці льнозаводаў).

Улады канстатуюць, што выкананне Дырэктывы №1 "Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны" сутыкнулася з негатыўнымі працэсамі з беларускім грамадствам. Праўда кіраўніцтва вобласці не прызнае, што разгул п'янства і алкагалізму ў Віцебскім рэгіёне звязана з сацыяльна-эканамічным і палітычным крызісамі, які працягваецца пасля драматычных падзей 2020 года.