Па ініцыятыве Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і па рашэнні Віцебскага абласнога суда 10 кастрычніка пачаўся працэс ліквідацыі Мясцовага фонда развіцця малых тэрыторый. Арганізацыя распаўсюджвала сваю дзейнасць у межах Віцебскай вобласці і размяшчалася ў гарадскім пасёлку Баравуха Полацкага раёна.

У Віцебскай вобласці для больш за тысячы юнакоў і дзяўчат, сябраў Саюза моладзі, з 14 снежня возьмуць удзел у адукацыйная праграме для моладзевых атрадаў аховы правапарадку (МААП). Работнікі ўнутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага РАУС Віцебска ўжо прыступілі да навучання групы моладзі асновам рукапашнага бою, мерам бяспекі ў патруляванні горада і алгарытмам паводзін пры затрыманні і дастаўцы ў аддзяленне ўнутраных спраў ўдзельнікаў вулічных пратэстаў. Такім чынам з моладзі ўлады пачалі рыхтаваць групы лаялістаў, якія змогуць дапамагаць сілавікам змагацца з пратэстамі і пратэстоўцамі.

Улады пашырылі тэрыторыю крымінальнага вышуку праваабаронцы і рэдактара рэгіянальнага партала horsha.eu Ігара Казмерчака. У пачатку 2022 года ён быў аб'яўлены ў вышук у межах Беларусі. Цяпер жа сілавікі спадзяюцца яго адшукаць у краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якія раней уваходзілі СССР.

У бягучым годзе статыстыка фіксуе нарастаючую, месяц ад месяца, колькасць грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія звярнуліся ў мясцовыя выканаўчыя органы ўлады для вырашэння асабістых пытанняў або вытворчых праблем. Адміністрацыйныя працэдуры ўлады аказваюць на платнай аснове па 18 напрамках, а атрыманыя за іх грошы з'яўляюцца добрым фінансавым падсілкоўваннем мясцовых бюджэтаў.

Журналіст дзяржаўнага тэлебачання, які пазіцыянуе сябе яшчэ і як палітычнага аглядальніка і адмыслоўца ў галіне тэхналогій інфармацыйнай вайны, выступіў па відэасувязі перад адміністрацыяй Першамайскага раёну, ідэалогамі прадпрыемстваў, прадстаўнікамі праўладных грамадскіх арганізацый. Старшыня раённай Адміністрацыі Яўгеній Сямёнычаў прадставіў спікера прысутным як «чалавека, які стрымлівае інфармацыю з вуснаў прэзідэнта».