Віцебскія ўлады пазбавілі рэгістрацыі паўтара дзясятка спартыўных арганізацый
За 2022 год намаганнямі чыноўнікаў у Віцебскай вобласці было ліквідавана 15 грамадскіх аб'яднанняў, якія садзейнічалі развіццю і папулярызавалі розных відаў спорту. Гэта можна назваць апошнім этапам знішчэння арганізацый, якія складаюць грамадзянскую супольнасць паўночнага рэгіёну Беларусі. Ініцыятарам закрыцця гэтых арганізацый стала Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Вітаблвыканкама, якім кіруе Сяргей Канапелька, а судовыя рашэнні па ліквідацыі грамадскіх аб'яднанняў прымалі суддзі Віцебскага абласнога суда, які ўзначальвае Аляксандр Федзюкевіч.
Улады правялі форум мілітарысцкіх моладзевых арганізацый
Апошнім часам віцебскімі ўладамі вядзецца мэтанакіраваная праца па стварэнні моладзевых ваенізаваных структур афіляваных з дзейным палітычным рэжымам. Часткай гэтага працэсу трэба лічыць праведзены 26 лістапада злёт мілітарыстаў Віцебшчыны "Хто, калі не мы!".
Навошта аршанскай СШ№3 другі раз надалі імя Уладзіміра Караткевіча?
Газета «Витебские вести» урачыста адрапартавала, што напярэдадні ўгодкаў знакамітага беларускага пісьменніка У.С.Караткевіча (нар.26 лістапада 1930г.) ягонае імя надалі школе №3. Пэўна, настаўнікі, асабліва старэйшага пакалення, дужа здзівіліся: навошта сучасныя ўлады вырашылі зрабіць гэта другі раз? Імя пісьменніка гэтай школе надалі яшчэ ў 1985-м годзе, калі мясцовыя энтузіясты і тагачасныя гарадскія ўлады вырашылі, што варта варта захоўваць памяць пра пісьменніка-земляка на ягонай малой радзіме. Але цяпер Віцебскі аблвыканкам вырашыў прысвоіць гэтую ініцыятыву сабе – праз 37 гадоў.
Дэпутат-«палатачнік» Віктар Нікалайкін справаздачыўся перад электаратам
Пасля сустрэчы з выбаршчыкамі стала зразумела, што ў 2022 годзе актыўнасць дэпутата не павялічылася, нягледзячы на тое, што праз год, павінна пачацца кампанія па выбарах ў Палату прадстаўнікоў новага складу, у якой, верагодна, Нікалайкін захоча паўдзельнічаць.
Чарговы ваенізаваны дзіцячы клуб стварылі на Віцебшчыне
У Шумілінскай СШ №1 распачаў працу вайскова-патрыятычны клуб «Юны гвардзеец». Раней на Віцебшчыне практыкавалася завядзёнка ствараць вайскова-спартовыя клубы для дзяцей і падлеткаў, дзе хаця б «для шырмы» абвяшчалася, што галоўны вектар працы – гэта клопат пра здароўе юнага пакалення. Хаця і там спартовая падрыхтоўка больш нагадвала вайсковыя зборы… Прэзентацыя клубу «Юны гвардзеец» адбылася на Алеі Славы ў гарадскім парку каля брацкіх могілак.