Віцебскі нумар «ARCHE» расказвае пра:
— адносіны паміж Віцебскам і Рыгай у XIV—XVII стст., а таксама пра тое, як Рыга дыктавала кулінарныя густы віцяблян;
— строі віцебскага шляхціца канца XVI — першай паловы XVII ст.;
— шляхецкае саймікаваньне ў Віцебску пачатку XVII ст.;
— заняпад габрэйскай меншасьці ў Віцебску ў першай палове XX ст.;
— працяглыя раскопкі Верхняга замку ў Віцебску, якія скончыліся археалягічнай катастрофай;
— дээўрапеізацыю гарадзкога ляндшафту гораду цягам апошніх стагодзьдзяў;
— беларускага “нацыяналіста” Янку Гаўрыса сярод віцебскіх супрэматыстаў кола Казімера Малевіча;
— школу віцебскіх гравёраў 1920-х гадоў;
— першыя гады Беларускага дзяржаўнага тэатру ў Віцебску;
— саветызацыю Віцебшчыны ў 1920-х гг.;
— архітэктуру савецкага авангарду ў Віцебску;
— сьвяткаваньне тысячагодзьдзя Віцебску;
— дзейнасьць і творчасьць Алеся Пушкіна ў Віцебску.
Нарэшце, 4 артыкулы прысьвечаныя віцебскім музэям.
Нумар багата ілюстраваны: у ім зьмешчаныя сотні ілюстрацыяў, у тым ліку ў колеры. Выданьне можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.. Цана (з улікам дастаўкі) — 69 тыс. рублёў. Замаўляючы выданьне, у полі «Тэма» трэба пазначыць «Віцебскія гісторыі», а ў лісьце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозьвішча і ініцыялы, тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Крыніца: Arche